На ажыццяўленне праекта пайшло чатыры месяцы і 800 рублёў: на эпаксідную і поліэфірную смалу, новы капот і бамперы. Дзяўчына пры гэтым сама працавала шліфмашынкай і балгаркай.

Калі ўсё было гатова, скульптарка павесіла аб'яву ў інтэрнэце аб продажы аднарога на колах, а ў тыктоку запісала ролік, каб сабраць прагляды і каментары.

Па прыколе цэннік выставіла ў 25 тысяч даляраў, у два з паловай разу вышэй за рынкавы кошт. У інтэрнэце жарту не зразумелі, таму ўладальніца аўто сабрала шмат негатыву. 

«Хай. Гэта таксама піяр. Затое, калі еду па горадзе, людзі глядзяць на майго аднарога па-добраму, усміхаюцца», — смяецца Надзея.

У гаражы, дарэчы, ляжаць кузаўныя дэталі ад Volkswagen Touran, таму вярнуць кампактвэн у першапачатковы выгляд можна за паўгадзіны.

Чытайце таксама:

Хочаце пабачыць, як жылі навукоўцы за савецкім часам? Прадаецца некранутая дача — усё як пры гаспадары

Вышыванка Зяленскай, мятная двойка прэм'ера Даніі, нюдавыя туфлі Калас і штаны-палаца Мелоні. Якія касцюмы абралі палітыкі для сустрэчы НАТА ў Вільні

Каб вандроўка не ператварылася ў сваркі: як паводзіць сябе, калі падарожнічаеш у кампаніі

Клас
21
Панылы сорам
12
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4