Згодна з пастановай, стымулюючыя выплаты могуць быць дадзеныя прадаўцу, напрыклад, у выпадках закупкі ў вытворцы прадукцыі пэўнага аб'ёму, а таксама ў выпадку павелічэння аб’ёму закупкі такіх тавараў; у выпадку рэалізацыі тавараў на ўмовах пастаўшчыка з правядзеннем распродажаў; калі прадавец дастаўляе тавары ад пастаўшчыка да крамы ці склада за свой рахунак; калі прадавец за свой рахунак рамантуе ці праводзіць тэхнічнае абслугоўванне неспажывецкіх тавараў. Выплаты гэтыя робіць пастаўшчык.

Гаворка ідзе пра пастаўку на ўнутраны рынак тавараў, вырабленых у Беларусі, а таксама імпартаваных нехарчовых тавараў. Велічыня ўзнагароды будзе залежыць ад кошту закупленай прадукцыі (пры гэтым пры разліку выплат не ўлічваецца падатак на дабаўленую вартасць).

Атрымаць стымулюючыя выплаты аб’ект гандлю зможа толькі ў тым выпадку, калі не мае перад пастаўшчыком непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці за набытыя раней тавары. І яшчэ адзін важны момант: гэтыя выплаты не распаўсюджваюцца на сацыяльна вялікую групу харчовых тавараў (напрыклад, мяса і субпрадукты з яго, малочныя прадукты, яйкі, крупы, муку, хлебабулачныя вырабы, цукеркі, мармелад, асобныя віды гародніны і іншае — усяго ў спісе 71 пазіцыя).

Раней урад Беларусі падкрэсліваў, што адна з ключавых задач дзяржавы на спажывецкім рынку — максімальная падтрымка беларускіх вытворцаў.

Чытайце таксама:

Кітай абмяжоўвае экспарт галію і германію. Што гэта за металы і чаму забаронай Кітай бярэ свет за горла?

Кітай абмяжоўвае экспарт галію і германію. Што гэта за металы і чаму забаронай Кітай бярэ свет за горла?

Як адрозніваюцца крэдыты на жытло ў Беларусі, Польшчы і Літве?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0