Паводле інфармацыі ратавальнікаў, падлетак знаходзіўся дома адзін, ягоная мама са старэйшымі дзецьмі адышла па справах.

«Хлопчык гуляў у тэлефоне і ў нейкі момант заўважыў дым з-пад дзвярэй іншага жылога пакоя. Адчыніўшы дзверы, ён убачыў, што нешта гарыць на піяніна. Зачыніўшы дзверы, выклікаў ратавальнікаў і выйшаў на балкон», — расказалі ў МНС.

Прыбыўшы на месца, ратавальнікі дапамаглі хлопчыку выйсці на вуліцу.

Пазней стала вядома, што напярэдадні мама хлопчыка запаліла свечку, памалілася і пакінула яе незатушанай. У выніку пажару пашкоджаная маёмасць, закураныя сцяна і столь у дзіцячым пакоі. 

Чытайце таксама:

У Варшаве беларуса абрабавалі, пагражаючы ўкалоць шпрыцом з ВІЧ

Смяротнае ДТЗ у Петрыкаўскім раёне: адзін чалавек загінуў, трое атрымалі траўмы, у тым ліку дзіця

Мама хацела дзецям прыгатаваць марозіва. Эксперымент скончыўся выклікам ратавальнікаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0