Redcurrants

Фота: Pixabay

Кампот з чырвоных парэчак — гэта яшчэ і крыніца вітаміну С, клятчаткі і антыаксідантаў. Прыгатаваны дома, ён змяшчае значна менш цукру, чым большасць папулярных крамных напояў.

Спатрэбіцца прыкладна:

  • 1 кг чырвоных парэчак
  • 3 л вады
  • 100 г цукру

Што рабіць:

  1. Пакладзіце парэчкі ў міску, заліце халоднай вадой і старанна вымыйце. Потым адкіньце іх на сіта і аддзяліце ягады ад галінак.
  2. Пакладзіце ягады ў вялікую каструлю і заліце вадой. Дадайце цукар і варыце 10 хвілін з моманту закіпання.
  3. Дайце кампоту з чырвоных парэчак астыць, а затым пераліце яго ў збан, графін або проста ў шклянкі.

Вы таксама можаце паэксперыментаваць і зрабіць гэты напой з ноткамі мяты (для гэтага варыце з прамытымі лісцікамі мяты, абарванымі з прыкладна пяці галінак) або ванілі і карыцы (дадайце па дробцы гэтых прыпраў падчас гатавання). 

Больш летніх страў і напояў:

Бамбл-кава — сапраўдны летні хіт. Асцярожна, гэты напой можа стаць вашым улюбёным

Ёгуртнае марожанае з чарніцамі — для тых, хто не любіць занадта салодкія дэсерты

Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3