Фота: vsat.lrv.lt

Фота: vsat.lrv.lt

Пасля больш чым сутачнага перапынку працы міжнароднага кантрольна-прапускнога пункта «Меднікі» ў нядзелю ў 21:00 рух аўтамабіляў і людзей праз яго аднавілі ў абодвух напрамках.

Такое рашэнне было прынята Службай аховы дзяржаўнай мяжы Літвы для беларускіх памежнікаў у нядзелю каля 20:00. 38-гадовы грамадзянін Пакістана быў дапушчаны на беларускую тэрыторыю.

Іншаземец спрабаваў незаконна ўехаць у Літву з Беларусі на аўтобусе з падробленымі румынскімі правамі кіроўцы і пасведчаннем асобы. У Літву яго не пусцілі, але беларускі бок адмовіўся прыняць яго назад.

Да вечара нядзелі іншаземец знаходзіўся на мяжы паміж дзвюма краінамі. 

Чытайце таксама:

Літва перакрыла рух у пункце пропуску «Меднікі» праз грамадзяніна Пакістана

Стала вядома, чаму літоўцы закрылі пункт пропуску «Меднікі»

Літва перакрыла рух у пункце пропуску «Меднікі» — Памежны камітэт

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1