Вікторыя Азаранка на Уімблдоне. Фота: AP Photo/Alberto Pezzali

Вікторыя Азаранка на Уімблдоне. Фота: AP Photo/Alberto Pezzali

У матчы чацвёртага круга Світоліна абышла беларуску — 2:6, 6:4, 7:6 (11:9).

Раней тэнісісткі сустракаліся на корце пяць разоў — тады перамога была за Азаранкай.

Як піша «Трыбуна», пасля матча Азаранку асвісталі заўзятары. Яна ў адказ пасмяялася, паківала галавой і пакінула корт.

Азаранка працягне выступ у парным разрадзе.

Калі Світоліна гуляла з Арынай Сабаленкай, то не стала ёй ціснуць руку. Перад цяперашнім матчам украінка расказала журналістам, што будзе пазбягаць і далей ціснуць руку беларускім і расійскім спартоўцам.

Клас
44
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
6