У Польшчы перавярнуўся аўтобус з турыстамі з Беларусі, 5 ліпеня 2023 года. Фота: granica_bypl / Telegram

У Польшчы перавярнуўся аўтобус з турыстамі з Беларусі, 5 ліпеня 2023 года. Фота: granica_bypl / Telegram

Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 49 пасажыраў, як піша bp24.pl. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца не скарэктаваў хуткасць у адпаведнасці з дарожнымі ўмовамі. Аўтобус вылецеў на сустрэчную паласу руху і ў прыдарожны роў. 

30-гадовы кіроўца-беларус быў цвярозы. Ён патлумачыў афіцэрам, што спяшаўся, бо яго прасілі пра гэта пасажыры аўтобуса, якія спазняліся. Аднак ён быў упэўнены, што праедзе гэты маршрут бяспечна.

Кіроўцу выставілі абвінавачванне ў ненаўмысным прычыненні аварыі. Яму пагражае да 5 гадоў турмы.

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
17
Абуральна
6