Юрый Чыж. Фота: «Прэсбол»

Юрый Чыж. Фота: «Прэсбол»

Сама кампанія «БелАЗ-Памор'е» належыць не бізнэсмену, а яго сыну Уладзіміру. Раней Юрый Чыж расказваў, што «сям'я скарысталася сітуацыяй, прыйшла да кіравання асноўнай часткай кампаній і сёння катэгарычна не бачыць майго ўдзелу ў справах». Бізнэсмен паабяцаў вярнуць усё, што яму належыць, але было аформлена на яго сямейнікаў.

«БелАЗ-Памор'е» працуе на расійскім рынку з 2010 года і спецыялізуецца на паслугах мясцовым гарнарудным кампаніям па падрыхтоўцы радовішчаў карысных выкапняў да распрацоўкі. Сярод яе буйных апошніх заказчыкаў, напрыклад, была кампанія «Якутуголь» з групы «Мечэл».

У 2017-м адным з саўладальнікаў ТАА «БелАЗ-Памор'е» стала дачка Юрыя Чыжа Таццяна. Да 2021 года яна валодала ўжо кантрольнай доляй. Але ў 2022-м выйшла з бізнэсу, саступіўшы актыў свайму брату Уладзіміру Чыжу. Цяпер якраз ён ключавы ўласнік «БелАЗ-Памор'е», якую кантралюе праз кампанію «ТМГ груп».

Па выніках мінулага года выручка ТАА «БелАЗ-Памор'е» вырасла на 106,7 % і склала звыш $7 млн. Аднак кампанія стратная апошнія тры гады. У 2022-м чыстая страта скарацілася ў два разы, але ўсё роўна склала мінус амаль $1 млн.

Чытайце таксама:

Чыж купіў бізнэс у Віктара Дробыша

Чыж: Пакуль я сядзеў, сям’я скарысталася сітуацыяй і завалодала бізнэсам

Офіс «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску прадалі расіяніну

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4