Таксама праз агалоску гэтага заезду Цялькоўскі хоча сабраць грошы для сям'і беларускага палітвязня, якому далі 6 гадоў зняволення, а жонка з двума дзецьмі цяпер жыве ў Польшчы.

— У маім ірацыянальным заездзе ёсць адно рацыянальнае звяно — жаданне падтрымаць маладую сям'ю, якая засталася без мужа/бацькі/карміцеля, таму што апошні атрымаў 6 гадоў пазбаўлення волі з узмоцненым рэжымам. Праваабаронцамі Паша (муж Лесі) прызнаны палітычным зняволеным. Леся была вымушаная бегчы ў Польшчу з 2 маленькімі дзецьмі. Дзякуючы падтрымцы сябра Пашы і некаторых цэркваў у Лесі ёсць частковая дапамога на жыццё ў Варшаве, але, натуральна, ніхто ў адзіночку не можа закрыць патрэбы маці з двума маленькімі дзецьмі.

Справаздачу пра заезд пастар публікуе ў інстаграме.

У 2020 годзе Цялькоўскі асудзіў гвалт сілавікоў, пастара затрымлівалі на акцыях пратэсту. У 2021 годзе ён з'ехаў з краіны.

Чытайце таксама:

Беларус-пастар выйграў вялікі забег у Польшчы. Пасля гэтай гутаркі вы яго дакладна палюбіце 

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1