Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Луцку, 9 ліпеня 2023 г. Фота: Суспільне Луцк

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Луцку, 9 ліпеня 2023 г. Фота: Суспільне Луцк

9 ліпеня Уладзімір Зяленскі і Анджэй Дуда наведалі кафедральны касцёл Святых Пятра і Паўла.

Візіт кіраўнікоў дзяржаў у Луцк загадзя не анансаваўся, але напярэдадні вечарам было паведамленне, што рух па вуліцах старога горада, дзе знаходзіцца храм, будзе закрыты ў сувязі з мерапрыемствамі памяці ахвяр Другой сусветнай вайны і 80-годдзем Валынскай трагедыі.

У маі прадстаўнік польскага МЗС Лукаш Ясіна ў інтэрв'ю Onet, адказваючы на пытанне, ці павінен Зяленскі папрасіць прабачэння за Валынь, адзначыў, што ў сітуацыі, калі «ўкраінская дзяржава гэтага не зрабіла, прэзідэнт Зяленскі павінен узяць на сябе больш адказнасці».

На думку Ясіны, Зяленскі павінен сказаць: «Прашу прабачэння, просім аб прабачэнні». «Гэтая формула вельмі добра працуе ў польска-ўкраінскіх адносінах», — указаў ён.

Валынская разня — масавае знішчэнне Украінскай паўстанцкай арміяй этнічнага польскага насельніцтва на тэрыторыі Валыні, яно пачалося ў сакавіку 1943 года і дасягнула піку ў ліпені таго ж года. Дзеянні польскага боку ў адказ, пачатыя з канца лета 1943 года, прывялі да значных ахвяр сярод украінскага насельніцтва.

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
11
Абуральна
2