Чызкейк з чарніцамі. Фота мы знайшлі ў сацыяльных сетках

Чызкейк з чарніцамі. Фота мы знайшлі ў сацыяльных сетках

Гэта пірог з трох частак, якія замешваюцца асобна.

Першая — гэта цеста. Для яго трэба 200 г масла, 150 г мукі, лыжка цукру і яйка.

Масла нарэзаць кубікамі, змяшаць з мукой да дробнай крошкі, дадаць цукар, яйка і добра перамяшаць. Гэтае цеста трэба скачаць у камяк і патрымаць паўгадзіны ў халадзільніку.

Для тварожнага слоя тварог лепш браць тлусты, 9—10% ці больш, 200 грамаў. Дадаць да яго 2 яйкі, 80 г масла, лыжку мукі, лыжку цукру, добра перамяшаць, каб атрымалася кансістэнцыя крэму.

Смятанная заліўка робіцца з тлустай смятаны, прыкладам, 26%. 150 г смятаны, 100 г цукру, адно яйка змешваюцца, лепш спачатку яйка з цукрам, каб было лягчэй цукру распусціцца.

Пры складанні пірага спачатку цеста размяркоўваецца па дне і баках формы, на яго выліваецца тварожная частка і зверху насыпаюцца ягады.

Выкарыстоўваць можна не толькі чарніцы — любыя ягады або кавалкі сезоннай садавіны.

Ягады заліваюць смятаннай заліўкай.

Выпякаюць недзе гадзіну пры 200 градусах. Але ўсё залежыць ад духоўкі, глядзіце па гатоўнасці.

Заліўка мусіць стаць такой, як жэле, каб была не вадкая, тады яна гатовая.

Можна гатаваць такі пірог і без тварожнага слоя, але тады ён не будзе на смак як тварожны пірог ці, па-англійску кажучы, чызкейк.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2