Аўстрыйская газета Wiener Zeitung — адно з найстарэйшых друкаваных медыя ў свеце. Фота: Thomas Kronsteiner / Getty Images

Аўстрыйская газета Wiener Zeitung — адно з найстарэйшых друкаваных медыя ў свеце. Фота: Thomas Kronsteiner / Getty Images

Адзін з самых старых навінавых штодзённікаў Еўропы і свету — аўстрыйская газета Wiener Zeitung — прыняў рашэнне цалкам спыніць выпуск друкаваных нумароў і перайсці ў інтэрнэт. Як піша выданне Der Spiegel, гэта адбылося праз сур'ёзныя праблемы з фінансаваннем газеты.

Сама газета Wiener Zeitung штодзённа выдавалася з 1703 года ў Вене. Першапачаткова яна называлася Wiennerisches Diarium і ставіла сабе за мэту даваць чытачам цвярозую карціну свету «без паэтычнасці і бляску».

Яна лічылася вельмі якасным выданнем, якое асвятляла не толькі падзеі ўнутры Аўстрыі, але і за яе межамі.

«Цяпер жа яе рэдакцыя прыняла рашэнне аб спыненні друку і пераходу газеты ў інтэрнэт праз новы закон, які прыняло кааліцыйнае кіраўніцтва Аўстрыі. Гэты закон адмяняе патрабаванне плаціць медыя за публікацыю ў іх на старонках публічных аб’яў ці рэкламы. Такім чынам Wiener Zeitung, якая належыць кіраўніцтву краіны, але пры гэтым вядзе незалежную рэдакцыйную палітыку, страціла 18 мільёнаў еўра і была вымушаная істотна скараціць свой штат супрацоўнікаў», — напісала выданне Der Spiegel.

У газеце, якая «пражыла» такі істотны кавалак часу, публікавалі аб’явы і артыкулы вядомыя на цэлы свет людзі. Напрыклад, у 1768 годзе ў ёй выйшла паведамленне пра канцэрт з удзелам таленавітага 12-гадовага падлетка, якога звалі Вольфганг Амадэй Моцарт. Калі Аўстрыя пацярпела паразу ў Першай сусветнай вайне, газета першай апублікавала спецыяльны выпуск з лістом аб адрачэнні апошняга імператара Аўстра-Венгрыі, кайзера Карла I Габсбурга.

Wiener Zeitung таксама адным з першых апублікаваў тэкст Дэкларацыі аб правах чалавека.

На вокладцы апошняга друкаванага нумара ў 2023 годзе штодзённік на развітанне з чытачамі прывёў такія лічбы: «116 840 дзён, 3839 месяцаў, 320 гадоў, 10 імператараў, 12 прэзідэнтаў, 2 рэспублікі, 1 газета».

Чытайце таксама:

Дом з крамай «Акіян» у Мінску па задумцы архітэктараў меўся выглядаць зусім інакш. Эксклюзіўныя фоты

Чат-боты са штучным інтэлектам пішуць навіны. Як гэта змяняе працу рэдакцый

Meta запусціла новы сэрвіс Threads. Шмат хто называе яго «забойцам твітара»

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
15
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?