«Сёння, на 500-ы дзень вайны, мы вярнулі дадому ва Украіну 5 герояў-камандзіраў абароны Марыупаля і «Азоўсталі». Яны ваявалі за Украіну, абсалютна гераічна ваявалі. Яны прайшлі праз рускі палон, затым больш за 300 дзён былі ў Турцыі. Ім пара быць дома», — сказаў Уладзімір Зяленскі, падзякаваўшы тым украінцам, якія працуюць для вяртання ваеннапалонных дахаты, а таксама прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану.

Камандзір «Азова» Дзяніс Пракапенка ў сваю чаргу заявіў пра намер яго і іншых «азоўцаў» вярнуцца на фронт:

«Я глыбока ўпэўнены, што армія — гэта камандная праца. І з сёння мы разам з вамі працягнем барацьбу. Мы абавязкова яшчэ скажам сваё слова ў баі».

Чытайце таксама:

Уладзімір Зяленскі разам з прывезенымі з Турцыі камандзірамі «Азова» прыбыў у Львоў ФОТА і ВІДЭА

З Турцыі ва Украіну вяртаюцца камандзіры палка «Азоў»

Пяскоў пра вяртанне «азоўцаў» ва Украіну: Расію ніхто не пытаўся

Клас
51
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3