Калі сусед сказаў, што ўніз па вуліцы жывуць хлапчукі ягонага ўзросту, Шэйдан адказаў, што тыя здзекуюцца з яго і таму ён больш з імі не сябруе. Хлопчык спытаў, ці ёсць дзеці ў самога Брэнана, на што той адказаў, што мае толькі маленькага сына 2-х гадоў.

Кранутыя такім зваротам, суседзі вырашылі дапамагчы Шэйдану знайсці сяброў. На платформе GoFundMe яны абвясцілі збор сродкаў на суму 7 тысяч даляраў, але дзякуючы розгаласу ў тыктоку сабраць атрымалася на 30 тысяч даляраў болей.

Гэтыя грошы пойдуць на гульнявую сістэму, школьнае адзенне і, магчыма, на квіткі ў парк забаў для Шэйдана і яго будучых сяброў. Усе сродкі перададуць непасрэдна сям'і хлопчыка.

Чытайце таксама:

Mattel распрацоўвае яшчэ 45 фільмаў пра цацкі на фоне папулярнасці «Барбі»

Дзяўчынка забылася сваю цацку ў гатэлі. Цяпер цацка жыве сваё найлепшае жыццё

На расійскім тэлеканале дзяўчынка паказала жэст, які лічыцца міжнародным сігналам аб дапамозе

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0