Мікалай Алёхін нарадзіўся 26 кастрычніка 1954 года ў Мінску, у 1978-м тут жа скончыў інстытут фізкультуры. 

Росквіт ягонай спартыўнай кар'еры прыпаў на канце 1970-х і першую палову 1980-х.

Алёхін выступаў у спаборніцтвах па фехтаванні на шаблях, асноўныя ягоныя поспехі на міжнароднай арэне былі дасягнутыя ў камандным заліку. У складзе каманды СССР ён стаў чэмпіёнам свету ў 1979-м і алімпійскім чэмпіёнам у 1980 годзе, таксама ў 1981-м стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету. У індывідуальным першынстве вышэйшае дасягненне — бронза на чэмпіянаце СССР у 1980 годзе, а ў сезоне 1982-м ён быў другім у заліку Кубка свету.

У 2020 годзе падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступілі ў падтрымку рэжыму Лукашэнкі падчас жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў.

Чытайце таксама:

Стала вядомая прычына раптоўнай смерці 46-гадовага міністра транспарту

Памёр Міхась Бурачэўскі

18-гадовы нідэрландскі аўтагоншчык разбіўся падчас спаборніцтваў

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
3