Дзяніс Кагукін

Дзяніс Кагукін

Вучань Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны сёлета атрымаў па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па беларускай мове і матэматыцы. Яшчэ 100 балаў яму належыць як пераможцу заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы пры паступленні на профільную спецыяльнасць, плюс такі ж сярэдні бал атэстата, памножаны на дзесяць.

У каментары для «Настаўніцкай газеты» Дзяніс расказаў, што ён далей збіраецца рабіць пры такіх бліскучых выніках:

«Папраўдзе, яшчэ дакладна не вызначыўся. Пераходзячы ў старэйшыя класы, я цвёрда вырашыў, што вучыцца далей буду ў Беларусі. А вось з выбарам універсітэта складана, у кожным ёсць свае перавагі.

Хутчэй за ўсё, маёй альма-матар стане БДУІР, бо цікавіць праграмная інжынерыя. Але і фізікай хацеў бы працягнуць займацца, асабліва эксперыментальнай.

Можа, атрымаецца знайсці нешта новае і карыснае ў ходзе даследаванняў на сутыку розных навук або развівацца ў напрамку інфармацыйных тэхналогій, стварыць значны для грамадства праграмны прадукт. Час пакажа».

Раман Кандраценя

Раман Кандраценя

У сваю чаргу, выпускнік гімназіі горада Ганцавічы Раман Кандраценя меў атэстат са 100 баламі, на 100 балаў здаў цэнтралізаваныя экзамены па рускай мове і матэматыцы, а яшчэ «сотку» атрымаў па выніках цэнтралізаванага тэставання па фізіцы.

Раней стала вядома, што максімальныя 400 балаў на тэставанні набралі Марк Мацкевіч з Наваполацка, Паліна Дычак з Ліды, Вольга Друшчыц з Жабінкаўскага раёна і Мілена Васько з Мазыра. Гендарны баланс, такім чынам, выраўняўся — на цяпер сярод вядомых нам 400-бальнікаў па трое хлопцаў і дзяўчат.

Чытайце таксама:

Рэктар Полацкага ўніверсітэта прызнаў, што большасць выкладчыкаў у 2020-м падтрымалі пратэсты

«Можаце не ўступаць, але навошта бацькам марнаваць грошы на арэнду кватэры?» У МДЛУ палохаюць, што без членства ў прафсаюзе і БРСМ не заселяць у інтэрнат

«Дачка марыла стаць настаўнікам гісторыі, а сёння марыць з'ехаць з краіны». Бацькі беларускіх школьнікаў расказалі, якія планы цяпер у іхніх дзяцей

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0