Віктар Бабарыка. Май 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Віктар Бабарыка. Май 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Цяпер стаўленне да яго з боку адміністрацыі калоніі нармальнае, «прэсаваць» Віктара Бабарыку баяцца з прычыны арганізаванай дэмакратычнай супольнасцю інфармацыйнай кампаніі ў ягоную падтрымку, як заяўляюць у аб'яднанні.

Паведамляецца таксама, што ідзе праверка наконт зліву інфармацыі пра цялесныя пашкоджанні экс-палітыка.

***

Пра Віктара Бабарыку, асуджанага на 14 гадоў калоніі, нічога не вядома два з паловай месяца. Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, у ноч з 24 на 25 красавіка яго шпіталізавалі ў бальніцу Наваполацка.

12 мая ад праваабаронцаў з’явілася інфармацыя, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пасля — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску. Пасля гэтага ніякіх звестак не паступала.

17 мая адбылося масавае затрыманне медыкаў у Цэнтральнай гарадской бальніцы Наваполацка — акурат той, куды даставілі былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта і адкуль падпольны «Рабочы рух» атрымаў інфармацыю пра яго шпіталізацыю. Многім медыкам далі ад 10 да 15 сутак. Некаторым выпісалі штрафы.

У прыватнасці, вядома, што хірурга Міхаіла Пачкоўскага і ўролага Паўла Стальмакова арыштавалі на 15 сутак, загадчыцу аддзялення гінекалогіі Ірыну Васільеву і фельчарку хуткай дапамогі Наталлю Первянёнак — на 10 сутак, а спецыялістку УГД Алу Стальмакову аштрафавалі на 100 базавых (3700 рублёў).

Потым медыкаў звольнілі за прагулы, як паведамляў тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Сын Віктара Бабарыкі Эдуард хадайнічаў, каб бацьку выклікалі ў якасці сведкі на суд, але экс-банкір, хутчэй за ўсё, у судзе так і не з'явіўся.

Разам з тым варта адзначыць, што пасля з'яўлення чутак пра смерць іншага палітвязня — Сяргея Ціханоўскага — на наступны дзень праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з яго ўдзелам. Пра Бабарыку — маўчок.

Кіраўнік Белгазпрамбанка вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары 2020 года і сабраў рэкордную колькасць подпісаў выбарцаў. Сацыялагічныя даследаванні паказвалі, што ён мае самы высокі рэйтынг сярод усіх кандыдатаў. Аднак у чэрвені 2020 года лукашэнкаўцы яго арыштавалі, а Цэнтрвыбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата.

Чытайце таксама:

У Віктара Бабарыкі можа быць зламана рабро і прабіта лёгкае — Кабанаў

На Валадарцы Бабарыкі няма, ён «у Калядзічах». Так адказалі ў СІЗА-1

Віктара Бабарыку маглі перавесці ў бальніцу мінскага СІЗА — што гэта кажа пра яго здароўе?

Бабарыка больш не прыпісаны да атрада — праваабаронцы 

Усіх затрыманых медыкаў у Наваполацку звольнілі па артыкуле за прагулы — «Белыя халаты»

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
20