Фота: Irmuitinis.lt

Фота: Irmuitinis.lt

Сёння а 13:00 літоўскі бок «у аднабаковым парадку спыніў афармленне асоб і транспартных сродкаў у пункце пропуску «Меднікі» (Мядзінінкай).

Прадстаўнік дзяржаўнай памежнай службы (VSAT) Гедрус Мішуціс пацвердзіў Elta, што перасячэнне мяжы з абодвух бакоў спыненае ў пункце пропуску «Мядзінінкай» на мяжы з Беларуссю. Паводле яго слоў, было прынята рашэнне часова прыпыніць перасячэнне мяжы праз гэты КПП, бо беларускія ўлады адмовіліся прыняць грамадзяніна Пакістана, які спрабаваў заехаць у Літву па падробленых дакументах, як піша Delfi.lt.

Гэты чалавек спрабаваў заехаць у Літву ў пятніцу на маршрутным аўтобусе «Мінск — Вільня».

«Грамадзянін Пакістана паказаў памежнікам падробленыя румынскія правы кіроўцы і падробленае румынскае пасведчанне асобы. Звычайна гэта тычыцца тых, хто хоча ўехаць у краіны Еўрасаюза без віз», — сказаў спадар Мішуціс.

Паводле яго слоў, гэтага грамадзяніна высадзілі з аўтобуса, не пускаючы ў краіну. Па словах Мішуціса, у такіх выпадках чалавек з падробленымі дакументамі вяртаецца ў краіну, з якой ён выехаў, але беларускія ўлады, па словах прадстаўніка VSAT, адмовіліся яго прыняць.

Чытайце таксама:

Стала вядома, чаму літоўцы закрылі пункт пропуску «Меднікі»

Клас
30
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5