Фота: pixabay

Фота: pixabay

Рассельгаснагляд 3 ліпеня афіцыйна паведаміў, што Кіраўская вобласць Расіі з пачатку года адправіла на перапрацоўку ў Беларусь 550 тон насення рапсу. Характэрна, што за аналагічны перыяд мінулага года ніякіх падобных паставак у Беларусь адтуль не было. 

Ведамства адзначае, што большая частка з гэтага аб'ёму рапсу была адпраўлена менавіта ў чэрвені.

«У чэрвені 2023 года была пракантраляваная адпраўка з Кіраўскай вобласці 462 тон насення рапсу для перапрацоўкі ў Рэспубліку Беларусь. Парушэнняў стандартаў не выяўлена. Усяго ж з пачатку года ў Беларусь адтуль было экспартавана 550 тон рапсу, чаго за аналагічны перыяд мінулага года не адбывалася», — заявіў Рассельгаснагляд.

Нагадаем, што ў мінулым месяцы з'явілася інфармацыя, што, нягледзячы на ​​вайну, Беларусь і Расія сталі самымі буйнымі пастаўшчыкамі рапсавага шроту (пабочны прадукт перапрацоўкі рапсу, які з'яўляецца кормам для ўсіх сельскагаспадарчых жывёл) у краіны Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Беларусы больш не бульбашы, а бурачнікі

Знойдзены цалкам экалагічны сродак для барацьбы з баршчэўнікам. Ён вас прыемна здзівіць

«Хочаце эканомна расходаваць сямейны бюджэт — ежце, як елі нашы продкі». Так раіць выбітная кухарка, выпрабаваўшы ўсё на сабе

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?