Раберта Вальдэс Касануэва з кіраўніком фонду Bysol Андрэем Стрыжаком. Фота: facebook.com/andrej.strizhak

Раберта Вальдэс Касануэва з кіраўніком фонду Bysol Андрэем Стрыжаком. Фота: facebook.com/andrej.strizhak

Кубінец Раберта Вальдэс Касануэва, які 30 гадоў пражыў у Беларусі, а ў 2020 годзе актыўна падтрымаў нашы пратэсты, не змог атрымаць статус уцекача ў Літве. Ні ў Беларусь, ні на Кубу па зразумелых прычынах ён вярнуцца не можа, таму хоча змагацца за свае правы.

Цяпер Раберта будзе падаваць апеляцыю на рашэнне літоўскіх чыноўнікаў, і без паслуг іміграцыйнага адваката яму тут не абысціся. Для іх аплаты акурат і збіраліся грошы. Застаецца спадзявацца, што ўсё будзе не дарма.

Чытайце таксама:

Беларус Віталь Тысеў, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі, зноў просіць дапамогі

Беларусы за суткі сабралі грошы на лекаванне і рэабілітацыю актывісту з Бярозаўкі

«Я проста сядзеў у камеры і марынаваўся». Кубінец, які 30 год пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты — пра тое, як яго выслалі з краіны

 

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1