Палітзняволенага Андрэя Прымаку затрымалі 12 студзеня. На другі дзень суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля «сутак» на волю ён ужо не выйшаў, утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.
Па ягонай справе вядома, што Прымака нібыта быў зарэгістраваны ў плане «Перамога».
Суд прызнаў Андрэя вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на чатыры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 29 чэрвеня палітвязня этапавалі для адбыцця пакарання ў Магілёў.
Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч.
Чытайце таксама:
Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава прызналі «непажаданай арганізацыяй» у Расіі
Жыхарцы Наваполацка прысудзілі два гады за каментары пра сілавікоў