«Расказаць Беларусь» — гэта

  • расказваць пра саміх беларусаў, чым мы жывём сёння, якія мы, як наша беларускасць існуе ва ўмовах неверагодных рэпрэсій, ціску, засілля расейскай культуры (у Беларусі) і адарванасці ад роднай зямлі (калі гаворка пра беларусаў замежжа);

  • мовай мастацтва казаць пра нашых палітвязняў; 

  • казаць пра мінуўшчыну і выбітных персон нашай гісторыі, легендарныя падзеі;

  • казаць пра нацыянальныя традыцыі і наш багаты жывы фальклор;

  • расказваць пра здабыткі беларускіх творцаў, найлепшыя ўзоры творчасці ў розных жанрах мастацтва;

  • расказваць пра тое, чым мы ганарымся, у чым ёсць наша годнасць і што адрознівае нас ад іншых нацый.

Свет мусіць ведаць, кім мы ёсць. Даведвацца пра нас праз нашы культуру, мастацтва, мову.

Па спасылцы — афіша на мерапрыемства на сёння і найбліжэйшыя дні. Шукайце, што адбываецца ў вашых гарадах.

А таксам далучайцеся да флэшмобу пад хэштэгам #SpeakBelarus і распавядайце цікавыя факты ці гісторыі пра Беларусь у сваіх сацсетках.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0