Агульны выгляд вайсковай часці і намётавага лагера ля вёскі Цэль, 30 чэрвеня 2023 года

Агульны выгляд вайсковай часці і намётавага лагера ля вёскі Цэль, 30 чэрвеня 2023 года

«Не, аператыўныя групы пакуль не прыязджалі, не вызначаліся, не глядзелі. Я думаю, што калі будзе прынята канчатковае рашэнне групай «Вагнер» размяшчацца ці не размяшчацца ў Беларусі, тады і будуць глядзець», — сказаў генерал-маёр, каментуючы паведамленні аб нібыта размяшчэнні байцоў ПВК у лагеры, піша ТАСС.

Касінскі растлумачыў, што «гэта летні лагер, які пабудаваны ва ўзаемадзеянні з органамі мясцовай улады».

«Гэты лагер уладкоўваўся для трэніроўкі як вайскоўцаў, так і прадстаўнікоў цывільнай адміністрацыі ў рамках разгортвання сістэмы тэрытарыяльнай абароны», — дадаў ён.

Таксама Касінскі паведаміў, што лагер здольны змясціць каля пяці тысяч чалавек, і адзначыў, што «тэарэтычна [вайсковую] тэхніку можна размясціць дзе заўгодна».

«Усё залежыць ад колькасці гэтай тэхнікі. Гэта былы вайсковы гарадок. Інфраструктура захавалася, і боксы [для захоўвання тэхнікі] былі, тут артылерыйская брыгада калісьці размяшчалася», — сказаў памочнік міністра абароны.

Пасля мяцяжу вагнераўцаў, які пачаўся ўвечары 23 чэрвеня, а ўвечары наступнага дня Прыгожын сам вырашыў яго спыніць, Пуцін прапаванаў яму і наймітам пераехаць у Беларусь. Перамовы з Прыгожыным аб «перамір'і» вёў тады ў тым ліку Лукашэнка.

У канцы чэрвеня пад Асіповічамі пачалі аднаўляць закінуты вайсковы гарадок і ставіць там палаткі. Меркавалася, што туды могуць пераехаць вагнераўцы.

Чытайце таксама:

Для Лукашэнкі не вельмі бяспечна даваць прытулак «вагнераўцам» у Беларусі — экс-кіраўнік МЗС Літвы

Каля 200 вагнераўцаў ужо могуць знаходзіцца ў Беларусі — «Беларускі Гаюн»

Лукашэнка распавёў, дзе ПВК «Вагнер» і Прыгожын

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
12