Станіслаў Паўлінковіч

Станіслаў Паўлінковіч

«Некалькі тыдняў таму майму бацьку патэлефанавалі і выклікалі на размову ў магілёўскі КДБ. Ім не спадабалася маё інтэрв’ю «Радыё Свабода». Бацька пагадзіўся. У кабінеце знаходзілася тры кадэбэшнікі. Яны сказалі, што я магу ў інтэрв’ю крытыкаваць чыноўнікаў ці міліцыянтаў, але ні ў якім разе нічога не павінен казаць пра Лукашэнку».

Увага супрацоўнікаў КДБ да бацькі не была нечаканасцю, як кажа Станіслаў, бо ён ведае ранейшыя выпадкі, калі сілавікі ціснулі на сваякоў, не згодных з уладамі беларусаў за мяжой.

У мужчыны былі нават думкі, што яго бацьку маглі завербаваць:

«Думаю, бацька распавёў мне не ўсю размову ў КДБ. Выглядае, што яго там вельмі моцна запужалі. Не здзіўлюся, калі яго там завербавалі. Калі ён дасылаў лісты ў калонію, адчувалася штосьці падобнае. Ён пісаў мне: «Пакайся, ты не Дон Кіхот. Тое, што цяпер у Беларусі — гэта назаўсёды». А таксама заклікаў напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі».

Скрыншот паведамлення бацькі Станіслава, які былы палітвязень даслаў «Вясне»

Скрыншот паведамлення бацькі Станіслава, які былы палітвязень даслаў «Вясне»

Таксама бацьку Станіслава пагражалі і падчас зняволення мужчыны.

«Калі я сядзеў у ШІЗА, бацька ездзіў у Барысаў забіраць мой тэлефон, канфіскаваны кадэбэшнікамі падчас майго затрымання на «хіміі». Там яму сказалі, што па вызваленні я павінен запісаць відэазварот, што я бяру на сябе абавязанні больш ніколі не выступаць супраць улады. У адваротным выпадку супрацоўнікі пагражалі завітаць да бацькоў «у госці». Вядома, я ніякіх відэазваротаў не запісваў», — кажа ён

Мужчына не перарывае стасункаў з бацькам, але гэта яму даецца вельмі цяжка.

«Раней бацька цалкам быў за мяне. Я не ведаю, што з ім здарылася, але за час майго зняволення ён вельмі змяніўся. Стаў падтрымліваць лукашэнкаўскую ўладу, вайну ва Украіне і верыць прапагандзе. Мне вельмі цяжка з ім гутарыць, і я не ведаю, як зараз гэта рабіць. Таму ў пэўны час я прыняў рашэнне ўвогуле не абмяркоўваць з ім ніякіх навін», — падсумоўвае Станіслаў.

Чытайце таксама:

Былы палітвязень расказаў, як зняволены «адрэзаў галаву» іншаму. Забіты ладзіў правакацыі

Былы палітвязень: За кантакт з Фядутам каралі карцарам

«Клеілі літару Z, а пасля яе аддзіралі». Былы вязень шклоўскай калоніі расказвае, як няўдачы расіян на фронце змянялі настроі сілавікоў

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
25
Абуральна
50