У чэрвені, як паведамляецца, прадстаўнікі той жа расійскай акадэміі прыязджалі ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, дзе таксама падпісалі дамову аб супрацоўніцтве, а яшчэ адну — з Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі. Такім чынам расійская ўстанова, як выглядае, хоча ўплываць на як будучых беларускіх настаўнікаў, так і цяперашніх.

На сайце «Акадэміі Мінасветы Расіі» падкрэсліваецца, што метадычная дапамога настаўнікам тычыцца не толькі прадметаў, якія вывучаюцца ў школе, але і розных аспектаў патрыятычнага выхавання: «фармавання грамадзянскай ідэнтычнасці, культурнай спадчыны народаў Расіі ва ўмовах сучасных выклікаў і лічбавай трансфармацыі». На старонцы ж «ВКонтакте» ад імя ўстановы пастаянна размяшчаюцца навіны, датычныя расійскага ўварвання ва Украіну.

Чытайце таксама:

Рэктар Полацкага ўніверсітэта прызнаў, што большасць выкладчыкаў у 2020-м падтрымалі пратэсты

«Можаце не ўступаць, але навошта бацькам марнаваць грошы на арэнду кватэры?» У МДЛУ палохаюць, што без членства ў прафсаюзе і БРСМ не заселяць у інтэрнат

«Дачка марыла стаць настаўнікам гісторыі, а сёння марыць з'ехаць з краіны». Бацькі беларускіх школьнікаў расказалі, якія планы цяпер у іхніх дзяцей

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
11