Пасля вызвалення з ЦІП на Акрэсціна ў лютым гэтага года знакамітая спартсменка была вымушаная даць «інтэрв'ю» прапагандысту Марату Маркаву. Пасля таго яна на паўгода знікла. Тэлефон Надзеі быў адключаны, на паведамленні яна не адказвала. І толькі ў мінулым месяцы Астапчук аб'явілася ў сацыяльных сетках, выставіўшы калаж з фота, дзе яна знятая з рознымі прычоскамі.

Гэтым разам тэлефон Надзея Астапчук узяла, але адказ яе быў кароткім:

«Пакуль без інтэрв'ю, расказаць нейкія падрабязнасці ў гэты момант не магу. Як кажуць у адной моднай фразе: «Прашу паставіцца да гэтага з разуменнем!»

На пытанне, чым яна цяпер займаецца і якія мае планы, колішняя чэмпіёнка адказала:

«Аднаўляюся пасля «курорта». Акрамя таго, займаюся назапашанымі за паўгода пытаннямі і па магчымасці дапамагаю людзям, якія былі ці знаходзяцца ў такой жа сітуацыі, як і я».

Чытайце таксама:

«Хворая, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку». Былая зняволеная з Акрэсціна — пра Надзею Астапчук

Гандбольны клуб «Віцязь», які ў 2020 годзе застаўся з народам, вяртаецца ў гульню

Футбаліст, які адмовіўся гуляць у зборнай пры Лукашэнку, перайшоў у польскі клуб

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1