Кампанія «ДПМ», якая валодае брэндам «Буслік», прызналася ў тым, што 26 чэрвеня «ў выніку несанкцыянаванага доступу трэціх асоб да базы даных сайта персанальныя звесткі былі скампраметаваныя».

У сеціва трапілі такія звесткі, як прозвішча, імя, тэлефон, e-mail і адрас.

«У сувязі з гэтым будзе праведзена замена пароляў для аўтарызацыі на сайце, пра што вам будзе паведамлена. Звяртаем вашу ўвагу, што калі вы выкарыстоўвалі пароль для аўтарызацыі на сайце і на іншых рэсурсах, то неабходна таксама яго змяніць», — папярэдзілі пакупнікоў.

Чытайце таксама:

Якія звесткі беларусаў уцяклі ў сетку праз узлом буйных крам

Персанальныя звесткі карыстальнікаў інтэрнэт-крамы «Востраў чысціні» трапілі ў сеціва. Гэта ўжо другі раз

Інтэрнэт-кнігарні дапусцілі ўцечку даных кліентаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3