У чым сутнасць праекта? Беларусы, што жывуць у Польшчы і Літве, могуць самі запоўніць падатковую дэкларацыю і фундаваць пэўны працэнт сваіх падаткаў на дабрачыннасць — 1,5% у Польшчы і 1,2% у Літве.

Гэта прыкладна 20—30 еўра паводле сярэдняга заробку ў гэтых краінах.

«Новая Беларусь» прапанавала людзям выбраць, куды скіраваць гэтыя грошы.

Папярэднія два тыдні ўдзельнікі прапаноўвалі свае ідэі. 29 чэрвеня прайшоў адбор самых рэйтынгавых ідэй і стартавала іх абмеркаванне. Вось якія ідэі перамаглі ў выніку адбору.

 У «польскай» суполцы:

  1. данат палку Каліноўскага,
  2. падтрымка сем’яў загінулых беларускіх ваяроў з палка Кастуся Каліноўскага,
  3. беларуская гульня з гістарычным / адукацыйным ухілам,
  4. беларуская платформа кааператыўных гульняў,
  5. сэрвіс продажу квіткоў на платформе «Новая Беларусь»,
  6. англамоўны партал пра сапраўдную гісторыю Беларусі,
  7. агульны памочнік для беларусаў у эміграцыі,
  8. зямля для новай Беларусі (так-так, адзін удзельнік ці ўдзельніца прапанаваў/ла купіць дзялянку зямлі для беларусаў).

У «літоўскай» суполцы:

  1. лічбавая беларуская школа,
  2. бібліятэка з беларускай літаратурай у Літве.

На гэты момант бюджэт праекта — 8265 еўра: 6350 еўра сабралі ў Польшчы і 1915 еўра ў Літве. У пілотным праекце ўдзельнічае 241 беларус (143 у Польшчы і 98 у Літве), але людзі працягваюць далучацца праз унёсак.

Гэтыя два тыдні будзе ісці абмеркаванне выбраных ідэй, а пасля на фінальным галасаванні вызначаць пераможцаў.

Назіраць за ходам праекта — бачыць ідэі, вынікі галасавання і чытаць навіны ў суполках — могуць усе аўтарызаваныя карыстальнікі платформы «Новая Беларусь». Але ўплываць на рашэнні могуць выключна ўдзельнікі суполак. Усе ахвотныя могуць далучыцца да пілотнага праекта на любым яго этапе за ўнёсак ад 35 еўра.

«Гэта магчымасць папрактыкавацца ў прыняцці сумесных рашэнняў на прынцыпах дэмакратыі, усвядоміць сваю суб’ектнасць, адчуць, як гэта, калі твой голас рэальна ўлічваецца, а твае ідэі дапамагаюць вырашаць праблемы. А «Новая Беларусь» пратэстуе новы функцыянал, які каманда распрацавала адмыслова для гэтага праекта. Гэта дазволіць зразумець яго моцныя і слабыя бакі, каб удасканаліць і потым маштабаваць праект», — тлумачыць каманда «Новай Беларусі» ідэю праекта.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1