Юлія Юргілевіч

Юлія Юргілевіч

Юлія Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Яна абараняла ў судзе палітвязняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага.

23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства». Жанчына ўтрымліваецца пад вартай ужо больш за 10 месяцаў, як піша «Вясна».

Павел Мажэйка — журналіст, каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», якая выдавала кнігі аўтараў з Горадні і пра Горадню, а таксама кіраўнік гарадзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця». Яго затрымалі ў адзін дзень з Юліяй.

Абаіх вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК). Разгляд справы распачнецца 10 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе суддзёй Максімам Філатавым.

Падтрымайце Паўла і Юлію: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка, Юлія Пятроўна Юргілевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10