Фота: Dmitry Serebryakov, File / AP Photo

 Фота: Dmitry Serebryakov, File / AP Photo

Недапушчэнне выкарыстання ядзернай зброі Пуціным было асноўнай часткай кампаніі Кітая па аднаўленні сувязяў з Еўропай, як сказаў FT старшы дарадца кітайскага ўрада.

Як адзначае газета, Кітай даўно ў публічных заявах выступае супраць прымянення ядзернай зброі. Аднак саюзнікі Украіны сумняваліся ў шчырасці намераў Пекіна, улічваючы абвешчанае Пуціным і Сі «сяброўства без абмежаванняў» і мірны план кітайскіх уладаў, які часткова паўтарае тэзісы Масквы.

Перасцярога Сі Пуціну ўсяліла ў заходнія краіны надзею на тое, што Кітай прытрымліваецца публічнай рыторыкі і за зачыненымі дзвярыма. «Кітай узяў на сябе адказнасць за адпраўку паведамлення на ўсіх узроўнях», — сказаў высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі ЗША.

Блізкія да Крамля суразмоўцы FT кажуць, што Пуцін асабіста вырашыў, што тактычная ядзерная зброя не дасць Расіі перавагі. З іх слоў, ядзерны ўдар, хутчэй за ўсё, ператворыць раёны, якія Пуцін хоча далучыць да Расіі, у апрамененыя пусткі і мала што дасць для прасоўвання расійскага войска на фронце.

Нягледзячы на папярэджанне Сі, Пуцін у чэрвені пасля пачатку контрнаступлення Украіны зноў згадаў ядзерную зброю. Пры гэтым ён адзначыў, што ў яе ўжыванні няма сэнсу, таму што расійскае войска стрымлівае ўкраінскі наступ.

Гэтая заява паказала, што нават Кітай, магчыма, не зможа цалкам стрымаць Пуціна, як лічыць Аляксандр Габуеў, дырэктар Берлінскага цэнтра Карнэгі па вывучэнні Расіі і Еўразіі.

«Ядзерная зброя — гэта страхоўка Пуціна ад катастрафічнага пройгрышу ў гэтай вайне», — адзначыў ён.

Пуцін упершыню намякнуў на магчымасць прымянення ядзернай зброі ўжо праз некалькі дзён пасля ўварвання ва Украіну, калі прывёў у асаблівы рэжым баявога дзяжурства сілы стратэгічнага стрымлівання.

У апошнія дні Масква і Кіеў абвінавачвалі адно аднаго ў падрыхтоўцы ўдару па Запарожскай АЭС.

Чытайце таксама:

У МЗС Расіі расказалі, колькі ядзерная зброя будзе знаходзіцца ў Беларусі

Ядзерная гульня Пуціна і Лукашэнкі: у чым жа будзе роля беларусаў і якія могуць быць яе наступствы?

«Супольнасць чыгуначнікаў» паведаміла, як і калі ў Беларусь даставяць расійскую ядзерную зброю

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2