Так сям'і Мажэйкі паведамілі ў канцылярыі суда. Працэс будзе адкрытым, як піша «Радыё Свабода».

Павел Мажэйка праходзіць па арт. 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Журналіста затрымалі 30 жніўня, калі ён вярнуўся на радзіму з Польшчы. У сакавіку яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Тады паведамлялі, што следчых дзеянняў з ім не вядуць.

25 мая ён адзначыў у турме юбілей — 45 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2