У рамках законапраекта чыноўнікі хочуць урэзаць спіс відаў дзейнасці для ІП і перагледзець яго для самазанятых. Прадпрымальнікі, дзейнасць якіх не трапляе ў скарочаны пералік, будуць вымушаныя або закрыцца, або адкрыць юрыдычную асобу. Апошняе значна павялічвае выдаткі на вядзенне дзейнасці.

У законапраекце прапаноўвалі выключыць з пераліку відаў дзейнасці, якімі могуць займацца ІП, аптовы гандаль, турыстычныя паслугі і многія іншыя віды дзейнасці.

Паводле Анатоля Насені, праз тое, што «ад дзяржаўных органаў паступіла вельмі шмат прапаноў па ўдасканаленні законапраекта, давялося перанесці яго прыняцце на восень». У любым выпадку ён не набудзе моц раней за 1 студзеня 2024 года, як прагназуе Насеня.

Раней планавалася, што змены для ІП увядуць з 1 ліпеня 2023 года. Дэпутаты прынялі гэты закон у першым чытанні, але да другога ён пакуль яшчэ не дайшоў. Улічваючы ж тое, што парламент у Беларусі — чыста дэкаратыўны орган і ніякіх самастойных рашэнняў ён не прымае, а толькі праштампоўвае тое, што спускаецца зверху, відавочна, што справа тут зусім не ў парламенцкіх працэдурах, а ў адсутнасці адзінства наконт неабходнасці гэтых, па сутнасці, рэпрэсіўных мер ва ўрадзе і Адміністрацыі Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

«Гэты працэс не спыняецца». Як рэлакейт беларускага бізнэсу ўплывае на Беларусь і суседнія краіны

Беларускім ІП улады паступова ўскладняюць жыццё. А на якіх умовах працуюць прадпрымальнікі ў Польшчы і Літве?

Змены, якія перажывуць не ўсе, а адчуюць многія. Што ўлады рыхтуюць для ІП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1