Клуб падзякаваў футбалісту за праведзеную ў яго шэрагах працу, пажадаў поспеху ў далейшай кар'еры і нагадаў, што галкіпер пачынаючы з 2020 года прыняў удзел у 83 матчах за «Дняпро», 28 з якіх завяршыў з нулём у графе прапушчаных мячоў. Таксама ёсць на яго рахунку і дзве галявыя перадачы.

Пра прычыны, чаму з гульцом давялося развітацца, у прэс-рэлізе клуба не паведамляецца, але памочнік галоўнага трэнера «Дняпра» Сяргей Кузьмініч нядаўна гаварыў у інтэрв'ю, што ў Журава ёсць праблемы з алкаголем:

«Жураў, груба кажучы, запіў. І мне хочацца, каб ён панёс за гэта пакаранне. У нас меўся быць матч з «Макслайнам» на выездзе, а ён перастаў з'яўляцца на трэніроўках. Прапусціў праз гэта два дні трэніровак — пятніцу і суботу, уключаючы і перадгульнявыя заняткі — напярэдадні нашай нядзельнай сустрэчы. Натуральна, і на яе саму ён таксама не паехаў», — расказаў тады трэнер. І спрагназаваў, што неўзабаве брамнік з каманды будзе адлічаны.

Чытайце таксама:

«Прыехалі, а ён п'яны спіць за сталом». У беларускім футбольным клубе запіў варатар

Кандрацьева звольнілі з пасады галоўнага трэнера зборнай

Гродзенскі «Нёман» паедзе на матч у Ліхтэнштэйн, як у 90-я

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0