Фота: Яраслаў Гурны / Fakt.pl

Фота: Яраслаў Гурны / Fakt.pl

Прысуд Люблінскага суда быў вынесены ў канцы чэрвеня 2023 года, а пасяджэнні па справе працягваліся з сярэдзіны красавіка.

Абвінавачаны грамадзянін Украіны настойваў, што ў інцыдэнце вінаватая вайна, якую развязаў пуцінскі рэжым. Таксама ўкраінец прасіў у суда апраўдаць яго і накіраваць на вайну.

Падчас судовага працэсу была змененая кваліфікацыя дзеянняў абвінавачанага ўкраінца: яго абвінавачвалі ў прычыненні шкоды здароўю, а не ў замаху на забойства.

У выніку Максіма В. асудзілі да чатырох з паловай года пазбаўлення волі. Акрамя таго, падсудны павінен выплаціць пацярпеламу 10 тысяч злотых. Цягам пяці гадоў ён не зможа набліжацца да пацярпелага беларуса бліжэй, чым на 20 метраў.

Здарэнне адбылося 1 сакавіка 2022 года ў вёсцы Казлоўка недзе за 30 кіламетраў ад Любліна. Беларус Яўген Б. прыехаў на заробкі, у той мясцовасці ён павінен быў адбыць каранцін. Максім В. жыў у тым самым доме. Па версіі пракуратуры, калі беларус пераносіў рэчы з аднаго пакоя ў іншы, на яго напаў абвінавачаны, які нанёс удар нажом у спіну, але трапіў у плячо. Яўген адштурхнуў нападніка, але абвінавачаны працягваў атакаваць далей. Пацярпелы змог перакуліць стол, затрымаць нападніка, уцячы з дому і папрасіць пра дапамогу.

Паліцэйскія затрымалі Максіма адразу ж пасля інцыдэнту. У яго пры сабе знайшлі рэчы, якія належаць беларусу: тэлефон, кашалёк з наяўнымі і дакументамі. Калі ў яго запатрабавалі растлумачыць сітуацыю, то той адказаў: «Гэта за вайну». Украінец расказаў следчым, што сварка адбылася праз вайну. Паводле яго, беларус адмаўляў, што расійскія войскі напалі на Украіну таксама і з Беларусі.

Чытайце таксама:

Адляцеў на 40 метраў і выжыў: у Гомелі матацыкліст урэзаўся ў таксі

82-гадовая жанчына патрапіла пад цягнік у Стаўбцоўскім раёне

У Мінску BMW з 25-гадовай дзяўчынай перакуліўся на дах

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
23