Ці ведала дзяўчынка, што азначае гэты жэст, які атрымаў распаўсюд падчас пандэміі кавіду, калі праз каранцін і іншыя абмежавальныя меры быў зафіксаваны рост выпадкаў хатняга гвалту, дакладна невядома. Аднак жэст быў паўтораны некалькі разоў. У гэты момант дзяўчынка расказвала на камеру, як яна любіць маму, як піша «Медуза».

У выпуску апавядалася пра тое, як былыя муж і жонка вядуць барацьбу за чатырохгадовую малодшую сястру дзяўчынкі, якая паказала жэст аб дапамозе. У праграме маці, у прыватнасці, згадвае пра эпізоды гвалту, аб'ектам якога была яна сама.

Mash сцвярджае, што аўтары праграмы пасля таго, як гледачы «завалілі іх пытаннямі», падалі заяву ў СК і ўжо пачалася праверка. Афіцыйна расійскі Следчы камітэт заяў з гэтай нагоды на момант публікацыі навіны не рабіў.

Клас
35
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
57
Сумна
30
Абуральна
12