Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Чарговую буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт затрымалі літоўскія мытнікі. Гэта адбылося раніцай 24 чэрвеня ў прапускным пункце Райгардас (Прывалка), як піша «Радыё Свабода» са спасылкай на BPN.

Беларускі кіроўца паказаў прадстаўнікам мытні дакументы аб перавозцы 13 тон гофракардону. Аднак падчас праверкі сістэмай рэнтгенаўскага кантролю выявілі, што пазначанага грузу было ўсяго тры паддоны, якія прызначаліся для прыкрыцця кантрабандных цыгарэт (750 тысяч пачак цыгарэт NZ Gold і Minsk Superslims; прыблізная цана — больш за 3 млн еўра).

Папярэдняе расследаванне вядзе Каўнаская раённая пракуратура. Кіроўцу арыштавалі на 20 дзён.

Паводле інфармацыі мытнікаў, гэта адна з найбуйнейшых партый нелегальных цыгарэт, затрыманых у Літве з пачатку 2023 года.

Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў Літвы, у першым квартале 2023 года на тэрыторыі Літвы затрымалі 416 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт з Беларусі — у 3,85 разу менш, чым за аналагічны пэрыяд 2022 года (1,6 млн).

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1