Грэта Тунберг — трэцяя справа. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Грэта Тунберг — трэцяя справа. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Сярод іншага Грэта Тунберг сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Ён расказаў ёй пра наступствы падрыву плаціны Кахоўскай ГЭС, пра шкоду, нанесеную мясцовым жыхарам, а таксама аграрнай сферы і біяразнастайнасці гэтага рэгіёна.

Тунберг падзякавала Зяленскаму за запрашэнне наведаць краіну і падкрэсліла, што «будзе прыцягваць прадстаўнікоў экалагічных грамадскіх арганізацый да дыялогу адносна асноўных задач Міжнароднай рабочай групы і прыцягнення ўвагі да экалагічных наступстваў вайны».

Акрамя шведскай актывісткі, якая толькі ў гэтым годзе скончыла школу, у гэтую групу ўваходзяць экс-віцэ-прэм'ер-міністр Швецыі Маргат Вальстрэм, віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Хайдзі Хаўтала і экс-прэзідэнт Ірландыі Мэры Робінсан.

Грэта Тунберг стала вядомай у 2018 годзе, калі пачала кожную пятніцу, седзячы пад сценамі шведскага парламента, патрабаваць ухвалення дзеянняў па абароне клімату. Пачатыя дзяўчынай школьныя страйкі — Fridays for Future — сталі глабальным рухам.

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0