«Волчата выросли немножко, а есть из блюдца не хотят», — цытуюць вядомы верш супрацоўнікі нацыянальнага парку. — Усё правільна — яны ж дзікія. І паводзяць сябе асцярожна. З логава выходзяць рэдка і пры любым гуку хаваюцца назад».

Палавой спеласці ваўкі дасягаюць у 2-гадовым узросце. Гон праходзіць у студзені-лютым, а нараджэнне дзіцянят — вясной. Цяжарнасць у ваўчыцы працягваецца крыху больш за два месяцы.

У прыплодзе бывае ад 4 да 12, звычайна 4-6 ваўчанят. Растуць яны вельмі хутка. Ваўчаняты ранніх вывадкаў ужо ў канцы жніўня важаць 10-12 кг.

У выхаванні дзіцянят бяруць аднолькава актыўны ўдзел і саміца, і самец. І хоць у першыя тыдні жыцця ваўчаняты сілкуюцца толькі матчыным малаком, ужо ў месячным узросце малыя прагна ядуць напаўператраўленую мясную ежу, якую «гатуюць» ім і маці, і бацька.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы знайшлі яшчэ адну рэдкую расліну — сібірскі касач

У Белавежскай пушчы больш чым праз 40 гадоў зноў знайшлі вельмі рэдкі від асакі

У Белавежскай пушчы абмералі дуб-волат, за 20 гадоў ён значна падрос

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1