Фота: Grace Cary / Getty Images

Фота: Grace Cary / Getty Images

Нашы навалачкі за тыдзень без мыцця збіраюць на сабе ў 17 тысяч разоў больш бактэрый,чым іх звычайна існуе на сядзенні туалета. Пра гэта 27 чэрвеня паведаміла выданне Daily Mail са спасылкай на даследаванне буйной амерыканскай кампаніі AmeriSleep.

Гэтая кампанія, якая вырабляе матрацы, знайшла некалькіх добраахвотнікаў, якія пагадзіліся на працягу чатырох тыдняў даваць свае нямытыя навалачкі для аналізу ступені іх забруджанасці.

У выніку даследавання выявілася, што ўжо праз адзін тыдзень нямытыя навалачкі рабіліся сапраўднай «бактэрыяльнай бомбай».

«Нашы аналізы паказалі, што нямытыя навалачкі (асабліва з бавоўны і шоўку) праз тыдзень робяцца домам для гіганцкай колькасці бактэрый. У сярэднім выходзіць ад трох да пяці мільёнаў бактэрыяльных адзінак на 6,5 квадратнага сантыметра плошчы навалачкі. Гэта ў 17 тысяч разоў больш, чым можна знайсці на абадку ўнітаза», — заяўляе кампанія AmeriSleep па выніках даследавання.

Адзначаецца, што знойдзеныя на брудных навалачках бацылы, грыбкі і іншыя мікробы могуць выклікаць захворванні скуры і вачэй, эндакардыт, менінгіт, пнеўманію, інфекцыі апорна-рухальнага апарату і нават сіндром таксічнага шоку.

Акрамя таго, адмерлыя часцінкі скуры чалавека разам з потам і слінай — гэта выдатная прынада для пылавых кляшчоў.

Даследчыкі рэкамендуюць як мага часцей мыць навалачкі і мяняць пасцель, каб зберагчы сваё здароўе. На жаль, людзі мяняюць пасцелі ў сярэднім толькі раз на 24 дні.

Нагадаем, што яшчэ ў сакавіку навукоўцы высветлілі, што на шматразовай бутэльцы для вады можа знаходзіцца ў 40 тысяч разоў больш бактэрый, чым на абадку ўнітаза.

Чытайце яшчэ:

Ці трэба баяцца мікробаў у грамадскіх прыбіральнях?

Як часта трэба мяняць піжаму? Часцей, чым вы думаеце

Доўга засынаеце па начах? Вось што можна з гэтым зрабіць — карысныя парады

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
13
Сумна
3
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?