Эдгар Рынкевіч. Фота: Dursun Aydemir/Anadolu Agency/Getty Images

Эдгар Рынкевіч. Фота: Dursun Aydemir/Anadolu Agency/Getty Images

Ён паўторна заклікаў грамадзян і неграмадзян Латвіі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі і Беларусі, пакінуць гэтыя краіны. Дакладных звестак пра тое, колькі жыхароў Латвіі цяпер знаходзяцца ў суседніх краінах, няма, бо далёка не ўсе рэгіструюцца ў консульскай службе. Вядома, што за апошнія паўгода Беларусь наведалі некалькі тысяч чалавек з Латвіі, як піша Delfi.lt

Міністр падкрэсліў, што людзям, якія едуць у Расію і Беларусь, трэба ўсведамляць, што магчымасць Латвіі ім дапамагчы, калі ўзнікнуць якія-небудзь праблемы, вельмі сур'ёзна абмежаваная, арганізаваць эвакуацыю з гэтых краін не ўяўляецца магчымым.

Спроба вайсковага перавароту не ўяўляе непасрэднай пагрозы для Латвіі, але адказныя службы знаходзяцца ў цесным кантакце з партнёрамі па NATO.

Рынкевіч заўважыў, што пакуль шмат што няясна, але ў найбліжэйшы тыдзень стане зразумела, што спроба вайсковага перавароту азначае для самой Расіі, Украіны і суседніх краін.

Палітык падкрэсліў: што б ні здарылася, для Латвіі важна ўмацаваць усходнюю мяжу, узвядзенне плота на якой — адзін з элементаў.

«Якім бы ні быў сцэнар у Расіі, мы павінны разумець, што сітуацыя будзе складанай, і мы павінны быць пільнымі», — сказаў Рынкевіч.

Чытайце таксама:

Прэзідэнтам Латвіі абралі Эдгара Рынкевіча. Ён не раз сустракаўся з Ціханоўскай

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1