Фота: Enter Air

Фота: Enter Air

Учора ў 17:35 польскі грамадзянскі самалёт кампаніі Enter Air заляцеў у паветраную прастору Украіны. Як піша выданне The Poznan, самалёт туды заляцеў выпадкова.

Паветранае судна выконвала рэйс з Познані ў Анталію (Турцыя) і з-за праблем з надвор'ем заляцела ўглыб Украіны на 20 кіламетраў і потым вярнулася назад.

Усяго польскі самалёт прабыў над украінскай тэрыторыяй пяць хвілін.

«Самалёт быў вымушаны змяніць маршрут, каб пазбегнуць трапляння ў навальнічны фронт. Аптымальную дарогу яму паказвалі каардынатары палётаў са Славакіі. У выніку паветранае судна выпадкова заляцела ва Украіну і на пяць хвілін апынулася над Ужгарадам», — распавёў авіяперавозчык Enter Air, чый самалёт і заляцеў ва Украіну.

Нагадаем, што з пачатку вайны ва Украіне яе паветраная прастора застаецца закрытай для руху грамадзянскага авіятранспарту. Амаль такая ж сітуацыя і ў Беларусі, над якой забаронена лятаць большасці авіякампаній праз паветранае пірацтва рэжыму Лукашэнкі.

Пры гэтым нядаўна адзін з еўрапейскіх самалётаў гэтую забарону парушыў.

Чытайце таксама:

Самалёт, якім карыстаецца сям'я Лукашэнкі, прызямліўся ў Турцыі — Motolko.help

У беларускай арміі з'явіўся першы самалёт з туалетам на борце

«Здраднікі Радзімы панясуць непазбежную кару». Як выглядаюць галоўныя старонкі беларускіх дзяржаўных медыя на фоне мяцяжу ў Расіі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?