Уладзімір Зяленскі. Фота: Getty Images

Уладзімір Зяленскі. Фота: Getty Images

«Кожны, хто выбірае шлях зла, разбурае сам сябе. Пасылае калоны вайскоўцаў знішчаць жыццё іншай краіны — тая не можа ўтрымаць іх ад уцёкаў і здрады, калі жыццё супраціўляецца. Тэрарызуе ракетамі, а калі іх збіваюць — прыніжаецца, каб далі «Шахеды». Пагарджае людзьмі і кідае на вайну сотні тысяч, каб у канцы забарыкадавацца ў Маскоўскай вобласці ад тых, каго сам узброіў».

«Расія доўга маскіравала прапагандай сваю слабасць і глупства свайго кіравання. А цяпер хаосу ўжо столькі, што ніводнай хлуснёй яго не схаваеш. І ўсё гэта — адзін чалавек, які зноў і зноў палохае 1917 годам, хоць наогул ні да чога іншага прывесці не здольны.

Слабасць Расіі відавочная. Поўнамаштабная слабасць. І чым даўжэй Расія будзе трымаць свае войскі і наймітаў на нашай зямлі, тым больш хаосу, болю і праблем для сябе ж потым атрымае. Гэта таксама відавочна. Украіна здольная абараніць Еўропу ад распаўзання расійскага зла і хаосу.

Захоўваем нашу трываласць, адзінства і сілу.

Усе нашы камандуючыя, усе нашы воіны ведаюць, што рабіць.

Слава Украіне!» — напісаў Уладзімір Зяленскі.

Клас
28
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3