Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Літоўская віза ў Беларусі — усё?

Раней візавы цэнтр Літвы прыпыніў прыём дакументаў у Беларусі на нацыянальныя візы па рабочых прычынах. У Мінску гэта адбылося з 15 чэрвеня, а ва ўсіх іншых гарадах — з 14 чэрвеня.

Прыпыненне прыёму дакументаў на візу па ўсіх іншых падставах запланавана адбылося 28-29 чэрвеня. 

Зараз атрымаць літоўскую нацыянальную візу можна будзе непасрэдна на тэрыторыі Літвы або ў некаторых іншых краінах (напрыклад, у Грузіі і Арменіі).

З чым звязаныя гэтыя змены?

Рэч у тым, што з 1 ліпеня ў Літве набываюць моц змены ў закон «Аб прававым статусе іншаземцаў». Ад гэтай даты замежнікі, якія не знаходзяцца ў Літве, будуць звяртацца па нацыянальныя візы толькі праз знешняга пастаўшчыка паслуг, абранага Дэпартаментам міграцыі. Да гэтага часу такія заявы прымаліся літоўскімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, консульскімі ўстановамі або візавымі цэнтрамі за мяжой, вызначанымі Міністэрствам замежных спраў.

З 1 ліпеня ўсе заявы на выдачу нацыянальных віз павінны будуць падавацца праз MIGRIS — на вэб-сайце migracija.lt.

На сайце Дэпартамента міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі можна прачытаць падрабязную інфармацыю, каму і як будуць выдаваць літоўскія нацыянальныя візы.

Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Сярод важных змен можна адзначыць, што зараз пэўнай катэгорыі асоб замест нацыянальнай візы будуць выдаваць часовы дазвол на жыхарства. Замежнікі, якія трапляюць у спіс тых, каму не будуць выдаваць нацыянальныя візы, павінны будуць падаць заяву на атрыманне часовага дазволу на жыхарства ў Літве, каб легальна ўехаць у краіну і застацца ў ёй.

Часовы дазвол на жыхарства можна атрымаць не толькі ў Літве, па прыбыцці ў Міграцыйны дэпартамент, але і ў 34 цэнтрах кампаніі VFS Global, якія дзейнічаюць у замежных краінах, дзе вышэйзгаданыя паслугі аказваюцца з пачатку гэтага года. (Беларусі, прынамсі, пакуль у гэтым спісе няма). Але ў ім ёсць Грузія і Арменія, куды беларусы могуць трапіць без візы.

Каб падаць дакументы ў самой Літве, трэба будзе мець візу любой іншай краіны ЕС.

 Чытайце таксама:

«Пачыналі зімой, а трапілі ў візавы цэнтр толькі ў маі». Дзе танней атрымаць візу ў Еўропу?

Клас
5
Панылы сорам
21
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
9
Абуральна
15