Каб выйшлі лянівыя варэнікі, цеста скачваюць палачкамі, а пасля наразаюць. Фота: Наша Ніва

Каб выйшлі лянівыя варэнікі, цеста скачваюць палачкамі, а пасля наразаюць. Фота: Наша Ніва

Вам спатрэбіцца:

  • 1 яйка,
  • 300 г тварагу  або колькі маеце пад рукой,
  • 2 шклянкі мукі,
  • 3 ст. лыжкі цукру,
  • 2 ст. лыжкі масла,
  • ягады: клубніцы, маліны або вішні,
  • соль — да смаку.

Як гатаваць:

  1. Разатрыце тварог з цукрам, яйкам, соллю (калі дадасце сюды яшчэ і перацёртыя ягады — варэнікі атрымаюцца каляровыя).
  2. Паступова падсыпайце муку. Цеста павінна атрымацца даволі крутое.
  3. Сфармуйце каўбаскі таўшчынёй каля 2 см і нарэжце іх на кавалачкі.
  4. Стаўце кіпяціцца ваду, дадайце соль. Каб варэнікі не склеіліся, можна таксама дадаць некалькі кропель алею. Варыце варэнікі 2-3 хвіліны.
  5. Перакладзіце гатовыя варэнікі ў міску і дадайце масла, каб яны зноў-такі не склеіліся.
  6. Падавайце або са смятанай, або з ягадамі (калі не ўмешвалі іх у цеста, можаце падаць у якасці дадатку), упрыгожце свежымі ягадамі.

Чытайце яшчэ:

Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны

Бамбл-кава — сапраўдны летні хіт. Асцярожна, гэты напой можа стаць вашым улюбёным

У Мінску з'явіліся першыя кавуны. Дзе танней: на рынку ці ў краме? І як правільна выбраць

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
8