Фота: Jean-Francois Badias / AP Photo

Фота: Jean-Francois Badias / AP Photo

Адзінаццаты з пачатку вайны санкцыйны пакет, які еўрапейскія дыпламаты рыхтавалі больш за два месяцы, будзе накіраваны на спыненне спосабаў абыходу ўжо ўведзеных санкцыйных мер.

Акрамя таго, будуць пашыраны чорныя спісы фізічных асоб, якім будзе забаронены ўезд у Еўрасаюз і чые актывы на тэрыторыі ЕС будуць заблакаваныя.

Амбасадар Польшчы пры ЕС Анджэй Садась паведаміў, што ў новы пакет уключаныя абмежавальныя меры супраць 70 фізічных і 30 юрыдычных асоб, а таксама, забарона на ўезд прычэпаў з Расіі.

Паводле яго слоў, 11-ы пакет санкцый прадугледжвае таксама забарону транспарціроўкі нафты па паўднёвай галінцы нафтаправода «Дружба». Цяпер гэта адзіная галінка «Дружбы», па якой расійская нафта паступае ў Еўропу, і яна часткова праходзіць па тэрыторыі Беларусі.

Апошні перад гэтым, дзясяты, пакет санкцый ЕС супраць Расіі быў прыняты 25 лютага. Пад абмежаванні тады трапіла 96 арганізацый. 

Чытайце таксама:

Літва ўводзіць новыя абмежаванні на транзіт тавараў праз Беларусь і Расію

«Ніякага зняцця санкцый у Бруселі сёння не абмяркоўваецца. Гэта ўвядзенне ў зман» — Франак Вячорка

Афрыканскія краіны прапануюць Украіне і Расіі спіс умоваў для перамоў. Там згадваецца і Беларусь

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1