Джо Байдэн. Фота: Evan Vucci / AP

Джо Байдэн. Фота: Evan Vucci / AP

Джо Байдэн назваў Сі Цзіньпіна дыктатарам, калі распавядаў пра рэакцыю Сі на збіты ў пачатку года над ЗША кітайскі выведвальны зонд.

Байдэн сказаў, выступаючы ў Каліфорніі, што Сі Цзіньпін быў вельмі незадаволены тым, як развіваўся скандал вакол гэтага зонда.

«А прычына, чаму Сі Цзіньпін быў вельмі незадаволены, калі я збіў той паветраны шар з двума вагонамі шпіёнскай апаратуры, была ў тым, што ён не ведаў пра гэты шар, — сказаў Байдэн. — А гэта дыктатарам вельмі не падабаецца, калі яны не ведаюць, што адбываецца».

У нядзелю і панядзелак Пекін наведаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Мэта яго візіту была ў тым, каб знізіць напружанасць у адносінах КНР і ЗША, якая прыкметна вырасла апошнія месяцы.

У панядзелак Блінкен сустрэўся з Сі Цзіньпінам. Сі сказаў, што на сустрэчы быў дасягнуты пэўны прагрэс, а Блінкен даў зразумець, што абодва бакі гатовыя да працягу перамоў. Дзяржсакратар канстатаваў, што сур'ёзныя рознагалоссі паміж Пекінам і Вашынгтонам захоўваюцца.

Гэтыя рознагалоссі датычаць гандлёвай палітыкі, лёсу Тайваня, які Кітай пагражае захапіць сілай, а таксама захавання правоў чалавека ў КНР.

Гэта быў першы візіт кіраўніка замежнапалітычнага ведамства ЗША ў Кітай за пяць гадоў.

Клас
15
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4