Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»

«Увядзенне смяротнай кары за тэрарыстычныя акты стала булавой таталітарнага кантролю над грамадствам. Абавязак міжнароднай супольнасці, у тым ліку і Літвы, ізаляваць беларускі рэжым і выкарыстаць строгія міжнародныя санкцыі», — заявіў Гітанас Наўседа.

Таксама ён нагадаў, што ў Беларусі працягваюць арыштоўваць прадстаўнікоў апазіцыі, знішчаюць медыя і актыўныя грамадскія арганізацыі.

«Мы павінны дабівацца вызвалення і рэабілітацыі палітычных зняволеных у гэтай краіне, а таксама правядзення празрыстых і дэмакратычных выбараў», — дадаў прэзідэнт Літвы.

Гітанас Наўседа лічыць, што рэжым у Беларусі «загнаў сябе ў павуцінне залежнасці ад Расіі і цяпер дазваляе ёй сябе ператравіць».

Чытайце таксама:

Літва пракладае трасу для патрулявання мяжы з Беларуссю

Заявамі аб перадачы ядзернай зброі Пуцін замацоўвае вайсковы кантроль РФ над Беларуссю — ISW

Літва можа забараніць транзіт некаторых тавараў у Беларусь і Расію

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4