Нарэндра Модзі. Фота: Manish Swarup / AP Photo

Нарэндра Модзі. Фота: Manish Swarup / AP Photo

Нью-Дэлі, які падтрымлівае цесныя сувязі з Масквой, у тым ліку ў сферы ўзбраенняў і энерганосьбітаў, не выступаў з крытыкай Расіі за ўвод войскаў на Украіну і не падтрымаў рэзалюцыю ААН з асуджэннем ваенных дзеянняў, адзначае выданне. Некаторыя краіны Захаду не ўхваляюць Індыю за такі падыход, але, на думку Модзі, падобныя погляды нешырока распаўсюджаныя ў ЗША, піша РБК.

«Я думаю, што пазіцыя Індыі добра вядомая і зразумелая ўсяму свету. Вы можаце быць упэўненыя, што найвышэйшым прыярытэтам Індыі ёсць мір», — сказаў ён.

«Некаторыя кажуць, што мы нейтральныя. Але мы не нейтральныя. Мы на баку міру. Усе краіны павінны паважаць міжнароднае права і суверэнітэт іншых дзяржаў», — дадаў Модзі, падкрэсліўшы, што канфлікты трэба вырашаць з дапамогай дыпламатыі і перамоў, а не ваенных дзеянняў.

Чытайце таксама:

Трамп распавёў, як ягоная размова з Пуціным нібыта адтэрмінавала ўварванне РФ ва Украіну на некалькі гадоў

Байдэн выступіў супраць спрашчэння патрабаванняў для ўступлення Украіны ў НАТА

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3