Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Фота: AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Фота: AP

Заяву пра расійскую тактычную ядзерную зброю Джо Байдэн зрабіў у панядзелак падчас сустрэчы са спонсарамі сваёй выбарчай кампаніі ў Каліфорніі, паведаміла агенцтва Reuters. На думку прэзідэнта ЗША, падобныя словы часам прымушаюць слухачоў лічыць Байдэна «вар'ятам».

«Калі я два гады таму і на гэтым жа самым месцы казаў, што рака Каларада можа перасохнуць, усе на мяне глядзелі, як на вар'ята. Менавіта такі ж погляд я сустракаю, калі кажу, што пагроза прымянення Пуціным тактычнай ядзернай зброі рэальная», — сказаў Байдэн.

Нагадаем, што раней Байдэн адзначаў, што перамяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусь — «абсалютна безадказны» ўчынак. 

У той жа час прадстаўнікі ўрада і вайсковай выведкі Украіны сцвярджаюць, што нічога сур'ёзнага падобнае перамяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусь не нясе.

Чытайце таксама:

Джо Байдэн прадоўжыў яшчэ на адзін год санкцыі супраць Беларусі

Афрыканскія краіны прапануюць Украіне і Расіі спіс умоваў для перамоў. Там згадваецца і Беларусь

Трамп распавёў, як ягоная размова з Пуціным нібыта адтэрмінавала ўварванне РФ ва Украіну на некалькі гадоў

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?