Яраслаў Юрчышын

Яраслаў Юрчышын

«З пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі наша краіна кожны дзень падвяргаецца нападам. Адказнасць павінна несці і краіна, з тэрыторыі якой расійская агрэсія ажыццяўляецца, — Рэспубліка Беларусь», — заявіў дэпутат Юрчышын.

Дэпутат сцвярджае, што Украіна цэніць дапамогу палка Каліноўскага, але Беларусь павінна несці і юрыдычную адказнасць за злачынствы.

«Беларусь як краіна павінна несці юрыдычную адказнасць за злачынствы, учыненыя на нашай тэрыторыі. Урэшце, у свядомасці грамадства Беларусь Лукашэнкі ўжо даўно агрэсар. Трэба даказаць гэта і ў юрыдычнай плоскасці. Каб свет не сумняваўся, уводзячы санкцыі», — заявіў Юрчышын.

Сярод іншага Юрчышын згадвае пра нядаўна выказанае пажаданне валанцёра і палітыка Сяргея Прытулы, каб пасля перамогі Украіны ў вайне накласці рэпарацыі на беларускае грамадства за злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Законапраект патрэбны ў тым ліку і «для прыцягнення беларускага рэжыму да адказнасці і будучых рэпарацый Украіне».

Чытайце таксама:

Ціханоўская не выключае, што папросіць дапамогі асабіста ў Зяленскага ў ваенным вызваленні Беларусі

«Калі шалёны дыктатар аддасць загад — кідайце зброю. Інакш адзінае, што вас чакае, — гэта смерць». На ўкраінска-беларускай мяжы прагучаў зварот палка Каліноўскага да беларускіх вайскоўцаў

Кавалеўскі расказаў, пра што гаварыў з Падаляком

Клас
11
Панылы сорам
13
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
28